Новы дакумент змяняе тэрміны рэгістрацыі на ЦТ. Плануецца, што цяпер абітурыенты павінны будуць праходзіць гэтую працэдуру з 9 па 22 красавіка.

Указ таксама карэктуе даты правядзення ўступных выпрабаванняў. ЦЭ і ЦТ адбудуцца ў адзіныя тэрміны для ўсіх выпускнікоў бягучага і мінулых гадоў: 27 мая (ЦЭ і ЦТ па прадмеце на выбар), 30 мая (ЦЭ і ЦТ па беларускай або рускай мове), 3 чэрвеня (ЦТ па прадмеце на выбар).

Шэраг істотных змен тычыцца абітурыентаў, якія ідуць вучыцца па мэтавым накіраванні. Новы дакумент дае права праводзіць асобны конкурс сярод асобных арганізацый — заказчыкаў кадраў (у выпадку адсутнасці конкурсу па спецыяльнасці).

Мінімальны сярэдні бал атэстата для паступлення па мэтавым накіраванні павінен будзе складаць не менш за 7, але для спецыяльнасцяў, якія найбольш запатрабаваныя ў эканоміцы, могуць быць і выключэнні.

Пашыраюцца і сістэматызуюцца льготы для паступлення адораных і матываваных абітурыентаў на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці і ў рэгіянальныя ВНУ. Таксама прапісалі магчымасць паступлення абітурыентаў на агульных падставах з усталяваннем для іх квоты не менш за 20% ад плана набору (па медыцынскіх спецыяльнасцях — не менш за 10%).

Цяпер будзе магчымасць паступіць без уступных выпрабаванняў у рэгіянальныя ВНУ ў абітурыентаў, якія маюць залаты (сярэбраны) медаль або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі з адзнакай.

Выключэннем сталі наступныя спецыяльнасці: «Ахова здароўя», «Міжнародныя адносіны», «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Усходазнаўства», а таксама спецыяльнасцяў, дысцыплінамі профільных выпрабаванняў якіх з'яўляюцца «Творчасць», «Фізічная культура і спорт».

Указ Лукашэнкі дае ўраду паўнамоцтвы вызначаць пералік профільных класаў і спецыяльнасцяў, на якія могуць паступаць выпускнікі такіх класаў на льготных умовах.

Чакаецца, што Мінадукацыі ў найбліжэйшы час правядзе комплекс арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў указа, а бацькам і абітурыентам падрабязна растлумачаць новаўвядзенні.

Чытайце таксама:

Большасць беларускіх студэнтаў ужо вучыцца платна

Чыноўнікі Гомельшчыны забаранілі моладзі «пажыць для сябе»

Міністр Іванец: У Беларусі засталіся шэсць прыватных школ

«Кумулятыўны эфект». Міністр адукацыі прагназуе значнае падаражэнне навучання ў ВНУ

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4