Кіраўнік «Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Дзяніс Пушылін заявіў, што перакананы ў неабходнасці ўзяць пад кантроль Адэсу і Мікалаеў. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «РІА Навіны».

Адэсу Пушылін назваў рускім горадам, які з'явіўся «на загад» імператрыцы Кацярыны II. Мікалаеўскія землі, сказаў ён, былі «адбітыя ў Крымскага ханства, якое на той момант было васалам Асманскай імперыі».

«Гэта нашы рускія гарады, якія ў сілу розных абставінаў, прычым, можа быць, і памылак — трэба адкрыта казаць пра гэта — савецкага кіраўніцтва, асобных дзеячаў, вось да гэтага ўсё гэта прывяло», — сказаў кіраўнік ДНР.

Чытайце таксама:

Гаўляйтара Пушыліна асудзілі завочна на 15 гадоў

Кіраўнік «ДНР» узнагародзіў прапагандыста Салаўёва званнем Героя

У Мінск прыехала дэлегацыя ўрада «ДНР»

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
17