Фота: «Звязда»

Фота: «Звязда»

У аўторак пераважна без ападкаў, толькі на поўначы краіны пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -16…-22°С, на паўднёвым усходзе краіны -24°С, максімальная тэмпература днём складзе ад -1°С на поўначы да -8°С на поўдні. У Мінску ўначы яшчэ мінус 18°С, але ўдзень ужо -4..-6°С.

У сераду прыйдзе фронт з Заходняй Еўропы. Чакаецца снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці парывісты. Ноччу -1..-8°С, на поўдні краіны да -10°С, максімальная тэмпература днём -3..+2°С. У Мінску ўначы мінус 3°С, удзень 0..-1°С.

У чацвер снег і мокры снег. Месцамі чакаюцца завіруха і слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер днём на большай частцы тэрыторыі краіны моцны парывісты. Ноччу -4..+2°С, максімальная тэмпература днём -2..+3°С.

У Мінску ўдзень уначы і днём каля нуля, пад вечар да -7°С.

А ў пятніцу і выходныя зноў пахаладанне. Будзе да -15°С.

Чытайце таксама:

У Мінску цяпер каля нуля. І гэта не жарт, і не памылка

Ноччу было вельмі халодна, але тэмпература ніжэй за -30 не апусцілася

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2