Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Кіраўнік Цэнтра даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька заявіў на прэс-канферэнцыі, што ініцыятыва з віртуальным кандыдатам на дэпутацкіх выбарах цяпер прапрацоўваецца.

«Яська-гаспадар» стане часткай інфармацыйнай кампаніі апазіцыі.

Вылучаць «Яську-гаспадара» ў дэпутаты збіраецца супольнасць палітычных партый. Гэта супольнасць аб’ядноўвае восем апазіцыйных арганізацый: АГП, БХД, БНФ, БСДП «Народная Грамада», БСДП «Грамада», «Разам», «Зялёныя», Рух «За свабоду».

Паводле Лябедзькі, да стварэння віртуальнага кандыдата выявілі цікавасць арганізацыі ІТ-сектара і ўжо пішацца праграма. Сама ідэя зʼявілася падчас мазгавога штурму прадстаўнікоў палітычных партый і Каардынацыйнай рады.

Партыец запэўніў, што «Яська-гаспадар» будзе абсалютна не падобны да тых кандыдатаў, якіх зарэгіструе рэжым Лукашэнкі.

Яго задача — паказаць, што выбараў у Беларусі няма.

«Але разам з тым паказаць, якая альтэрнатыва ёсць у Беларусі, — дадаў Лябедзька. — Акцэнт будзе зроблены менавіта на праграму: еўрапейская інтэграцыя, Беларусь і Еўрапейскі Саюз, Беларусь у НАТА. Гэта тое, пра што не будзе гаварыць ніводзін кандыдат, якога зарэгіструюць».

Адзначалася, што была спроба актывіста АГП вылучыцца ў мясцовыя саветы, але яго не зарэгістравалі. Паводле прадстаўніка БХД Дзяніса Садоўскага, у кампаніі ўдзельнічаюць некалькі прыхільнікаў яго партыі.

На прэс-канфэрэнцыі было заяўлена, што апазіцыйныя партыі заклікалі людзей не ўдзельнічаць у выбарах, а калі будзе прымус, то галасаваць супраць усіх.

Паводле Анатоля Лябедзькі, 22-25 студзеня Рада Еўропы агучыць сваё стаўленне да выбараў, якія ладзіць рэжым Лукашэнкі. Раней такія кампаніі прызнаваліся нелегітымнымі па сканчэнні выбараў, цяпер жа яны могуць быць прызнаныя такімі да іх завяршэння.

На кожную сесію Рады Еўропы цяпер запрашаюць трох прадстаўнікоў ад партыйнай супольнасці. На міжнародных форумах ім удаецца прасоўваць беларускі парадак дня. Уздымаюцца пытанні пра лёс палітвязняў. 

Глядзіце таксама:

Былога кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука, які ішоў у дэпутаты, нават не зарэгістравалі

У дэпутаты ад лукашэнкаўцаў ідзе беларускамоўны пісьменнік. Што пра яго вядома?

Ціханоўская заклікала байкатаваць выбары 2024 года

Клас
11
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?