Каля 16:25 у Баранавіцкі РАУС патэлефанавала прадавачка прадуктовай крамы, якая расказала, што невядомы мужчына забег у гандлёвую залу з прадметам, «падобным да стрэльбы». Ён папярэдзіў усіх, хто знаходзіўся ў памяшканні, што «гэта рабаванне», пасля чаго стаў біць вітрыны з алкаголем.

Адзін з наведвальнікаў крамы стаў угаворваць незнаёмца аддаць зброю, але нападнік дастаў нож і парэзаў ім пакупніка. Пацярпелы, аднак, здолеў падставіць зламысніку падножку, у выніку чаго той упаў і выпусціў з рук стрэльбу.

Падняўшыся на ногі, мужчына ўцёк з месца здарэння, але цягам паўгадзіны яго затрымалі. Зламыснікам аказаўся 61-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна, у яго знайшлі нож і патроны.

Чытайце таксама:

«Добі — вольны эльф». У Аўстраліі на камеру відэаназірання трапіла экстравагантнае рабаванне

Міліцыянты зноў стралялі ў чалавека

У Рэчыцкім раёне міліцыянты застрэлілі нецвярозага мужчыну са зброяй

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
3