Чаму Свіслацкую акругу можна назваць дыпламатычнай? Дэпутата ў Палату прадстаўнікоў тут прызначаюць з ліку супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў. Папярэднія разы квоту аддавалі Валерыю Варанецкаму, цяпер надышла чарга Аляксандра Шпакоўскага. Прычым дыпламатам Шпакоўскі стаў паўгода таму, калі атрымаў прызначэнне дарадцы-пасланніка ў Маскве.

Зрэшты, гаворка не пра Шпакоўскага (які, натуральна, і стане дэпутатам), а пра яго апанента Плавінскага.

Плавінскі перадусім вядомы сваімі антыгістарычнымі публікацыямі. Ён даводзіць, што ў Курапатах ладзіліся расстрэлы падчас Вялікай Айчыннай вайны. Насамрэч жа гэта было месца масавых расстрэлаў і пахаванняў 1937-1940, што даказана нават беларускай пракуратурай.

Аляксандр Плавінскі ў Курапатах

Аляксандр Плавінскі ў Курапатах

Чытайце таксама:

«Лом у мурашніку». Зірніце, з дапамогай якіх прыёмаў адстаўнік Плавінскі фальсіфікуе гісторыю Курапатаў

З Плавінскім звязаная і камічная гісторыя. Ён ужо балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў у 2016 годзе, і «Наша Ніва» тады памылкова палічыла яго, работніка Ваеннай акадэміі, кандыдатам ад вертыкалі. І што вы думаеце? Плавінскаму давялося тэрмінова згортваць сваю актыўнасць і забіраць дакументы з выбарчай камісіі, спасылаючыся на раптам узніклыя праблемы са здароўем.

Ён быў кандыдатам і ў 2019, але тады не было ілюзій, што Плавінскі можа выглядаць праўладным прызначэнцам, таму яго пакінулі ў выбарчых бюлетэнях.

Дарэчы, Аляксандр Плавінскі — спадчынны шляхціц, сын вілейскага краязнаўцы Стэфана Баляслававіча Плавінскага. Аляксандр расказваў, што дванаццаць гадоў збіраў інфармацыю пра свой род, у выніку выдаўшы кнігу «500 гадоў роду Плавінскіх». 

Чытайце таксама:

У Курасоўшчыне за месца ў Мінгарсавет б’юцца тэлеперсанажы — сталініст і прарасійскі палітолаг. Вы за каго?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6