Выдавецтва «Тэхналогія» пачынае выданне збору твораў Івана Чыгрынава, прысвечаны 90-годдзю народнага пісьменніка Беларусі.

Выйшаў першы том. Наклад кнігі ўсяго 100 асобнікаў.

Першы том змяшчае раманы «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві», прысвечаныя падзеям, якія адбываліся на ўсходзе Беларусі ў 1941 годзе, расказваюць выдаўцы.

Замовіць кнігу можна на афіцыйным сайце «Тэхналогіі».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0