Кіліян Мбапэ. Фота: Christian Liewig — Corbis/Getty Image

Кіліян Мбапэ. Фота: Christian Liewig — Corbis/Getty Image

Іспанскі журналіст Франсуа Галарда ў сацсетцы Х (раней Twitter) падзяліўся новымі падрабязнасцямі наконт будучага форварда «Пары Сен-Жэрмен» і зборнай Францыі Кіліяна Мбапэ, піша Championat.com.

Журналіст заявіў, што Мбапэ не заключаў ніякіх пагадненняў з мадрыдскім «Рэалам»: ці то пісьмовых дакументаў, ці то вуснай дамоўленасці. Больш за тое, таленавіты форвард не кантактаваў з прадстаўнікамі «каралеўскага клуба» ўжо больш за 15 дзён.

Галарда таксама дадаў, што ў асабістай размове Кіліян Мбапэ даў зразумець, што мае намер вызначыцца са сваім будучым клубам у сакавіку 2024 года, то-бок прыкладна праз паўтара месяца.

Некалькі крыніц нядаўна паведамілі пра тое, што Мбапэ ўзгадніў свой кантракт з «Рэалам», а каралеўскі клуб, у сваю чаргу, гатовы замацаваць за знакамітым французам 10-ы нумар, пад якім цяпер выступае легенда клуба Лука Модрыч. Харват у сваю чаргу з'едзе або ў Саудаўскую Аравію, або ў «Інтэр Маямі» да Бэкхэма і Месі.

Чытайце таксама:

Клоп запрасіў смяротна хворага Эрыксана на адзін дзень узначаліць «Ліверпуль»

Агіднейшы за Гітлера. Апублікаваны рэйтынг самых нялюбых персон у гісторыі футбола

Прэзідэнт ФІФА прапанаваў радыкальнае рашэнне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0