Амерыканскія ўлады робяць больш жорсткімі правілы кантролю для пасажыраў ўсіх авіякампаній, якія ляцяць у Злучаныя Штаты.

Ужо з панядзелка грамадзяне дзяржаў, якія Дзярждэпартамент ЗША адносіць да спонсараў тэрарызму, будуць надглядацца асабліва пільна. У прыватнасці, будуць прымяняцца прылады сканавання, якія дазваляюць бачыць скрозь вопратку.

Новыя захады закрануць грамадзян, а таксама тых, хто ішоў транзітам праз тэрыторыю 14 краін, сярод якіх Алжыр, Афганістан, Емен, Ірак, Іран, Куба, Ліван, Лівія, Нігерыя, Пакістан, Самалі, Саудаўская Аравія, Сірыя, Судан. Абсалютная большасць краін у гэтым спісе — мусульманскія.

Узмацненне кантролю звязана з нядаўняй спробай тэракту на самалёце кампаніі Delta Air Lines. Паведамляецца, што ўжо прынята рашэнне пра абсталяванне лонданскага аэрапорта «Хітроў» новымі прыстасаваннямі сканавання. Чакаецца, што і іншыя буйныя еўрапейскія аэрапорты неўзабаве возьмуць гэты прыклад на ўзбраенне.

Паводле New York Times i Euronews

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0