Канцэрн «Белнафтахім», які аб'ядноўвае айчынныя прадпрыемствы нафтавай галіны, у панядзелак абверг паведамленні пра спыненне паставак нафты з Расіі на нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) Беларусі.

«Інфармацыя (пра спыненне паставак) не адпавядае рэчаіснасці, нафта паступае ў Беларусь і для транзіту, і для перапрацоўкі», — заявіла РІА «Навіны» прэс‑сакратар «Белнафтахіма» Марына Касцючэнка.

Паводле яе словаў, складанасці ў перамовах наконт пагаднення паміж Расіяй і Беларуссю пра гандаль нафтай у 2010 годзе не паўплывалі на працу беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

«Усе нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць у ранейшым рэжыме», — сказала прэс‑сакратар.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?