У панядзелак, 4 студзеня, у Дубаі адкрываецца самы высокі ў свеце небасяг. Будынак «Бурдж Дубай» складае ў вышыню 818 метраў, будавалі яго шэсць гадоў.

 daylife.com

daylife.com

У «Бурдж Дубай», што па‑арабску азначае Вежа Дубай, 162‑паверхі, а плошча яе ўнутраных памяшканняў — больш за адзін мільён квадратных метраў.

Будынак амаль удвая пераўзыходзіць па вышыні самы высокі нью‑ёрскі хмарачос Эмпайр‑Стэйт‑Білдынг і пакідае больш чым на 300 метраў ззаду будынак у сталіцы Тайваня Тайпэі, які раней лічыўся самым высокім у свеце.

Стваральнікі дубайскага хмарачоса таксама сцвярджаюць, што адметнай асаблівасцю будынка з’яўляецца самы вышынны жылы паверх і назіральная пляцоўка, размешчаная на 124‑м паверсе. Як заяўляюць праектавальнікі, будынак ўстойлівы да моцных ветравым нагрузак, а таксама можа вытрымаць землятрус.

У «Бурдж Дубаі» будуць размешчаныя кватэры класа «люкс», офісы, а праз некаторы час тут з’явіцца гатэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?