Фота: тэлеграм-канал Залужнага @CinCAFU

Фота: тэлеграм-канал Залужнага @CinCAFU

«Патрэбна перазагрузка, новы старт», — сказаў ён у інтэрв'ю італьянскаму тэлеканалу Rai 1.

Пры гэтым удакладніў, што мае на ўвазе магчымае звальненне не толькі Залужнага.

«Я маю на ўвазе замену шэрагу дзяржаўных кіраўнікоў, а не толькі ў адным сектары, такім, як ваенны. Я разважаю над гэтай заменай, але нельга сказаць, што мы заменім толькі аднаго чалавека», — сказаў Зяленскі.

«Калі мы хочам перамагчы, мы павінны штурхаць усіх у адным кірунку, быць перакананыя ў перамозе, мы не можам быць збянтэжаныя, у нас павінна быць правільная станоўчая энергія», — дадаў украінскі прэзідэнт.

Чытайце таксама:

Чаму Зяленскі хоча зняць Залужнага? Чатыры прычыны

Украінскія ўлады праінфармавалі адміністрацыю ЗША аб рашэнні звольніць Залужнага — The Washington Post

У барацьбе за ініцыятыву ў вайне Залужны робіць стаўку на беспілотнікі

Клас
7
Панылы сорам
27
Ха-ха
5
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
9