Міністр па надзвычайных сітуацыях «ЛНР» Аляксей Пацялешчанка загінуў у выніку ўдару ўкраінскай арміі па пякарні горада Лісічанска 3 лютага, паведаміў ТАСС прадстаўнік МНС рэгіёна.

Аляксея Пацялешчанку прызначылі на пасаду ў канцы верасня мінулага года. Па словах сына міністра, у дзень трагедыі бацька прыйшоў на дзень нараджэння дэпутата Івана Жушмы ў кафэ «Адрыятык».

Калі УСУ ўдарылі па ўстанове, Пацялешчанка знаходзіўся ўнутры разам з іншымі гасцямі, пішуць расійскія СМІ.

Чытайце таксама:

Вярхушка МНС, пракуроры, дэпутаты. Стала вядома, чаму Украіна ўдарыла па пякарні ў Лісічанску

Дзмітрый Кісялёў у эфіры расійскага ТБ прыгразіў ударам па вайсковым аэрадроме ў Польшчы

Яшчэ адзін беларус склаў галаву за «рускі свет»

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1