Андрэй Саннікаў Андрей Санников Andrey Sannikov

Андрэй Саннікаў. Скрын відэа dwbelarus / YouTube

Пра адносіны з Офісам Святланы Ціханоўскай

У Саннікава спыталі пра яго стаўленне да дэмакратычных сілаў Беларусі. На гэта ён заўважыў, што сам з'яўляецца прадстаўніком дэмакратычных сіл.

«Я — дэмсілы. «Еўрапейская Беларусь» — гэта дэмакратычныя сілы, якія падрыхтавалі рэвалюцыю 2020 года. У 2019 годзе вы ведалі такога лідара апазіцыі, як Латушка, Ціханоўская? Не»,

— заўважыў Саннікаў і распавёў сваю версію падрыхтоўкі падзей 2020-га.

«У 2017 годзе мы зразумелі, што народ закіпае пасля таго, як людзі пайшлі на пратэсты пасля ўказу аб дармаедах — самыя масавыя пратэсты пасля часоў перабудовы. У 2019 годзе мы, лідары Беларускага нацыянальнага кангрэсу, Някляеў, Статкевіч і я, у Варшаве аналізавалі сітуацыю.

Высунулі нашым кандыдатам Мікалая Статкевіча на так званых прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Было зразумела, што ў Мікалая не скончыўся тэрмін паражэння ў правах па лукашэнкаўскіх законах. Але гэта быў адзіны чалавек, які быў нацэлены на пратэсты, з якім у нас было поўнае разуменне, што без вуліцы ў нас нічога не дасягнуць».

Па словах Саннікава, Мікалай Статкевіч пачаў збіраць людзей па рэгіёнах. Адным з іх быў Сяргей Ціханоўскі. «З гэтага пачаўся 2020 год. Яны ўдвух паехалі па Беларусі, і таму іх тэрмінова ізалявалі 29 мая. Далей ужо развіваўся сцэнар КДБ».

Калі ў Саннікава спыталі, ці мае ён цяпер адносіны з новымі дэмакратычнымі структурамі, той адказаў: 

«Яны самазванцы. Якія адносіны могуць быць, калі той жа Латушка называў Статкевіча крымінальнікам, калі той у 2008 годзе сядзеў, а ён быў у Польшчы? Я лічу, што тое, што там робіцца, вельмі моцна стала шкодзіць Беларусі. Таму я не магу разглядаць магчымасць адносін з імі».

Як гэта шкодзіць, ён не стаў удакладняць.

Пра санкцыі і палітвязняў

Андрэй Саннікаў — кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў 2010 годзе і былы палітвязень. Абмяркоўваючы лёс цяперашніх палітвязняў, ён адзначыў, што выступае за ўзмацненне санкцый.

«Калі рэжым бачыць, што ідзе паслабленне, ідуць рэпрэсіі. Ужо больш за год ніякіх санкцый няма. І нават цяпер пакет, які быццам бы прымаюць з прывязкай да Расіі, як правільна пракаментаваў муж палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк і сам былы палітзняволены Андрусь, гэта смешна. Гэта не санкцыі, гэта нейкія пустыя меры для таго, каб хіба што птушачку паставіць. Гэта не дапаможа».

На погляд палітычнага дзеяча, санкцыі павінны тычыцца ўсіх сфер эканамічнага жыцця краіны. І ўмовай іх адмены павінна быць вызваленне палітзняволеных. «Кропкавыя санкцыі, персанальныя — гэта не санкцыі. Гэта турыстычныя абмежаванні. Яны і так нікуды не ездзяць. Навошта супраць іх прымаць нейкія санкцыі?»

Ён лічыць, што Захаду не хапае прынцыповасці ў гэтым пытанні.

Саннікаў прыгадаў, што яго разам са Змітром Бандарэнкам вызвалілі ў 2012 годзе, калі толькі пачалі ўводзіць эканамічныя санкцыі. Але пасля гэтага працэс пашырэння санкцый спыніўся.

«Хіба што была нейкая дамоўленасць: калі мяне выпускаюць, то тады яны пойдуць на паслабленне. І яны перасталі ўводзіць санкцыі нават тыя, пра якія абвясцілі. Гэта было цынічна. Палітыкі ў Еўропе не разумеюць, што гэта значыць для людзей. А для людзей гэта азначае канкрэтныя рэчы.

Статкевіч застаўся ў турме. Дасядзеў амаль увесь тэрмін. Хаця яго павінны былі вызваліць таксама, як мяне і Бандарэнку. Гэта павінна было быць, бо ў турме амаль нікога не заставалася па падзеях 2010 года. І гэта паказальны прыклад. З аднаго боку, вызвалілі дзякуючы эканамічным санкцыям, а з другога боку, як толькі пайшло паслабленне, усё спынілася».

Чытайце яшчэ:

Саннікаў раіць краінам ЕС выганяць беларускія пасольствы. «А тым, хто верыць у пашпарт новай Беларусі, давядзецца горка пашкадаваць»

Саннікаў: У выпадку народнага паўстання ў нас будзе права прасіць увядзення сіл падтрымання міру. Лепш за ўсё НАТА

Саннікаў параіў штабу Бабарыкі вывучыць слова «пратэст»

Клас
31
Панылы сорам
95
Ха-ха
19
Ого
7
Сумна
7
Абуральна
15