Здымак ілюстрацыйны

Здымак ілюстрацыйны

Незаслужана аштрафаваны чалавек прыйшоў на прыём да ўчастковага і расказаў, што атрымаў ліст з паведамленнем аб тым, што супраць яго завялі справу за неаплату штрафу за безбілетны праезд у грамадскім транспарце. Але ён сам не мог зрабіць такое парушэнне ў прынцыпе, бо транспартам не карыстаецца.

Неўзабаве высветлілася, што чужым імем прадставіўся былы калега мужчыны, з якім раней яны працавалі ў адной арганізацыі. Парушальніка хутка вылічылі. Ён тлумачыў, што, маўляў, думаў, што за гэта нікому нічога не будзе. Аднак у выніку супраць яго распачалі крымінальную справу за незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных.

Цяпер парушальніку пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, арышту, абмежавання волі тэрмінам да двух гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Чытайце таксама:

На чыгунцы за год налавілі больш за 6000 зайцоў

«Гэта заўсёды так будзе?» Мінчанка здзівілася незвычайнаму кантролю ў аўтобусе

Міліцыя знайшла жанчыну, якая спрытна збегла ад кантралёраў

Дзяўчына з Брэста дамаглася праз пракуратуру адмены штрафу за безбілетны праезд

Клас
4
Панылы сорам
31
Ха-ха
13
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
5