На агульнай нарадзе Белкаапсаюза была закранутая тэма ўчорашніх падзей у Лельчыцкім раёне, дзе ўводзіўся рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. 

Лукашэнка заявіў, што «толькі што» на граніцы злавілі некалькіх украінцаў і беларусаў, якія перакідвалі на тэрыторыю Беларусі выбухоўку для тэрактаў на тэрыторыі Расіі і Беларусі.

«З дапамогай дронаў, па балотах некаторыя з украінскіх грамадзян перапаўзалі на нашу мяжу», — расказаў ён.

«Вы бачыце, што адбываецца вакол. Але, прабачце мяне, вы яшчэ не ўсё ведаеце. Скажу вам асноўнае, не канкрэтызуючы. Хутка мы вам паведамім па ўсіх гэтых пытаннях. Сёння ўсе жадаюць на Захадзе, і ў авангардзе нашы беларускія збеглыя (у дачыненні да Беларусі, што тычыцца), паразы Расіі ў вайне з Украінай», — адзначыў Лукашэнка.

Запалохванне перад выбарамі ці іншымі важнымі падзеямі ў краіне — звычайная тактыка Лукашэнкі. У 2006-м палохалі, што апазіцыя нібыта хоча з дапамогай мёртвага пацука атруціць ваду ў вадаправодзе. У 2017-м, напрыклад, была прыдумка пра джып з дыверсантамі, які прарываў украінскую мяжу. У 2020-м па лясах Беларусі нібыта хаваліся сотні вагнераўцаў.

Чытайце таксама:

Правядзенне контртэрарыстычнай аперацыі ў Лельчыцкім раёне завершана. Але што гэта было — загадка

Лельчыцкі выканкам патлумачыў увядзенне ў раёне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі вучэннямі

У Лельчыцах на мяжы з Украінай уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
29
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
7