Аляксей Навальны ў кабінеце начальніка калоніі №6, дзе таксама прысутнічаюць іншыя супрацоўнікі адміністрацыі ўстановы. Фота: кадр з камеры відэаназірання, які быў атрыманы РДК з боку крыніц у Федэральнай службе выканання пакарання (ФСВП)

РДК змог атрымаць доступ да камер відэаназірання, унутранай дакументацыі і схемы калоніі №6 ва Уладзімірскай вобласці Расіі, дзе пэўны час адбываў пакаранне расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны.

Распрацоўцы аперацыі па вызваленні палітыка, па сцвярджэннях РДК, садзейнічалі некаторыя супрацоўнікі Федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП) і некаторыя асуджаныя з самой калоніі, з якімі РДК удалося звязацца, дзякуючы злівам з ФСВП.

Канчатковым пунктам плана была адпраўка Навальнага ва Украіну для атрымання ім прытулку.

«Паводле плану, наша група павінна была адбіць Аляксея Навальнага ў канвоя падчас яго этапавання з ПК-6 да ПК-3 (Ямала-Ненецкая акруга), а далей разам з ім неадкладна адправіцца на мяжу з Украінай і сустрэцца там з другой разведгрупай РДК. Навальны павінен быў атрымаць прытулак ва Украіне.

На жаль, меры бяспекі, прынятыя ФСВП і ФСБ для прадухілення падобных сцэнарыяў, спрацавалі. Дата і час этапавання Навальнага некалькі разоў пераносіліся, а ў выніку этап пачаўся раптоўна па прамым вусным загадзе кіраўніцтва ФСВП. Наша група не паспела апынуцца ў раёне планаванага пачатку аперацыі», — заявілі ў афіцыйным тэлеграм-канале РДК.

Там дадалі, што пасля гэтага план перапрацоўваўся пад умовы ПК-3, куды адправілі Навальнага, але палітык раптоўна памёр.

«На жаль, мы не паспелі выратаваць Аляксея, але сотні палітвязняў яшчэ застаюцца ў няволі. Мы верым і працуем над тым, каб вырваць іх з лап рэжыму так ці інакш», — запэўнілі прадстаўнікі РДК.

Аляксей Навальны на швейным участку прамзоны калоніі №6. Фота: РДК

Аляксей Навальны на швейным участку прамзоны калоніі №6. Фота: РДК

Схема калоніі №6, дзе пэўны час знаходзіўся Навальны. Фота: РДК

Схема калоніі №6, дзе пэўны час знаходзіўся Навальны. Фота: РДК

Колькасць асабовага складу сілавікоў і грамадзянскага персанала ў калоніі №6 ва Уладзімірскай вобласці Расіі. Фота: РДК

Колькасць асабовага складу сілавікоў і грамадзянскага персанала ў калоніі №6 ва Уладзімірскай вобласці Расіі. Фота: РДК

Уваходныя лісты і запыты з боку адвакатаў Навальнага на імя адміністрацыі калоніі №6. Фота: РДК

Уваходныя лісты і запыты з боку адвакатаў Навальнага на імя адміністрацыі калоніі №6. Фота: РДК

Чытайце таксама:

Што вядома пра памерлага палітвязня Ігара Ледніка

«Дайце мне нарэшце ўбачыць майго сына». Маці Аляксея Навальнага звярнулася да Пуціна

«Мы ведаем, за што канкрэтна Пуцін забіў Аляксея. Мы хутка вам раскажам». Юлія Навальная запісала зварот да расіян

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
19
Абуральна
4