Ілюстрацыйнае фота. interpol.int

Ілюстрацыйнае фота. interpol.int

Альянс расследавальнікаў Беларусі знайшоў дакументы, якія ўтрымліваюць дэталі здарэння, якое адбылося 31 жніўня 2020 года ў Оршы.

31 жніўня ў 22.46 спрацавала сігналізацыя Аршанскага міжраённага аддзела КДБ. Праз дзве хвіліны на месцы быў нарад аддзела аховы МУС.

Як высветлілася, невядомы на аўтамашыне «Мерседэс Бэнц» чорнага колеру з рэгістрацыйнымі знакамі Расіі наехаў на вароты аддзела КДБ. У выніку быў пашкоджаны адзін з прыводаў варотаў. З месца здарэння машына знікла.

Штурм КДБ у Оршы Штурм КГБ в Орше Storming of the KDB in Orsha

Фота: Альянс расследвальнікаў Беларусі

Ужо праз некалькі хвілін — у 22.50 — аўтамабіль з характэрнымі пашкоджаннямі быў знойдзены каля гульнявога клуба. У ім былі трое беспрацоўных. Адзін з іх — раней судзімы за п'янае кіраванне аўтамабілем і меў 5-гадовую забарону на кіраванне.

Як вынікае з інфармацыі аб здарэнні, накіраванай на імя начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама, на просьбы прайсці ў службовы аўтамабіль, каб паехаць у бальніцу на медагляд, мужчына «адказаў адмовай, стаў упірацца нагамі ў падлогу, размахваць рукамі, спрабаваў вырвацца, чым аказаў непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі».

У выніку да яго была ўжытая фізічная сіла — «загібанне абедзьвюх рук за спіну» — і спецыяльныя сродкі — кайданкі. Мужчына быў змешчаны ў мясцовы ІЧУ.

Для кіроўцы і пасажыраў «штурм» КДБ скончыўся адміністратыўнымі пакараннямі і паўторнай крымінальнай справай за пʼяную язду. З вінаватых не сталі рабіць тэрарыстаў і раздуваць гісторыю. Што і лагічна, у іх не было ніякіх сувязей з апазіцыяй ці ўдзельнікамі пратэстаў.

Чытайце яшчэ:

Пад Астраўцом п'яны бяспраўнік на рэдкім аўто пайшоў на таран іншага аўтамабіля 

За падпал дзвярэй бабруйскага КДБ анархісты атрымалі па 7 гадоў строгага рэжыму

Клас
6
Панылы сорам
18
Ха-ха
48
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
5