камера павышанай камфортнасці камера повышенного комфорта a camera of increased comfort

Камера павышанай камфортнасці. Фота: старонка Дзяніса Малюські ў фэйсбуку

Міністр юстыцыі Украіны Дзяніс Малюська ў інтэрв'ю выданню РБК-Украіна распавёў аб вялікай папулярнасці платных камер у следчых ізалятарах. Як піша выданне, камеры павышанага камфорту зʼявіліся ў 2020-м годзе.

Камера павышанай камфортнасці. Фота: старонка Дзяніса Малюські ў фэйсбуку

Камера павышанай камфортнасці. Фота: старонка Дзяніса Малюські ў фэйсбуку

У такіх камерах павялічаная норма плошчы на чалавека, адгароджаны санвузел, ёсць тэлевізар, чайнік, халадзільнік, мікрахвалёўка і нават Wi-Fi.

Камера павышанай камфортнасці. Фота: старонка Дзяніса Малюські ў фэйсбуку

Камера павышанай камфортнасці. Фота: старонка Дзяніса Малюські ў фэйсбуку

Дзень знаходжання ў такой камеры ў Кіеве каштуе 2 тысячы грывень (каля 50 даляраў ЗША), тыдзень — 8 тысяч (200 долараў), месяц — 12 тысяч (каля 300 долараў). Акрамя Кіева, такія камеры ёсць і ў іншых гарадах Украіны. Міністр сцвярджае, што за тры гады праект прынёс бюджэту каля $500 тысяч.

Камера павышанай камфортнасці. Фота: старонка Дзяніса Малюські ў фэйсбуку

Камера павышанай камфортнасці. Фота: старонка Дзяніса Малюські ў фэйсбуку

Па словах Малюська, ідэя стварыць платныя камеры — «цудоўны бізнэс-праект». Такія камеры хутка акупляюцца. У іх свабодных месцаў няма, а ў Кіеве яны карыстаюцца «вялізнай папулярнасцю». Міністр юстыцыі лічыць, што калі б колькасць такіх камер падвоілася, то яны ўсё роўна былі б занятыя.

Чытайце яшчэ:

Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам з вязнямі

«Уяўляеце, мне нобелеўскі лаўрэат нёс матрац!» Экс-палітзняволеная — пра сустрэчы з Рабковай і Бяляцкім

«Камера ў Наваполацку менш камфортная за прылёты ракет». Як цяпер жывуць беларусы ва Украіне

Галюцынацыі, думкі пра суіцыд. Эксперты расказалі, што адбываецца з беларускімі палітвязнямі ў ШІЗА

Клас
24
Панылы сорам
9
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2