Чарга да магілы Аляксея Навальнага на трэці дзень пасля пахавання. Фота: SOTA

 Чарга да магілы Аляксея Навальнага на трэці дзень пасля пахавання. Фота: SOTA

Першай затрыманай стала жыхарка Масквы, паведаміў канал «ОВД-Инфо». Яна трапіла на відэа, на якім гучала фраза «Героям слава». Сілавікі прыходзілі да яе дадому яшчэ 1 сакавіка, але яна была за горадам, таму затрымалі яе толькі пасля вяртання 3 сакавіка. Жанчына правяла ноч у аддзеле паліцыі, яе аштрафавалі на паўтары тысячы расійскіх рублёў (каля 55 беларускіх) па артыкуле аб дэманстрацыі забароненай сімволікі (ч.1 арт. 20.3 КаАП). 

Раніцай у аўторак, 5 сакавіка, паліцыянты затрымалі яшчэ аднаго жыхара Масквы Ягора Комлева на выхадзе з дому. Яго павезлі ў аддзел паліцыі, сфатаграфавалі і забралі пашпарт. Невядома, які артыкул яму ставяць у віну. 

Таксама ў аўторак супрацоўнікі Цэнтра па супрацьдзеянні экстрэмізму затрымалі жыхарку Масквы Алену Грыбкову. Яна наведвала пахаванне Навальнага 1 сакавіка. Артыкул, які ёй ставяць у віну, таксама невядомы. 

Як распавёў «Агентству» прэс-сакратар «ОВД-Инфо» Дзмітрый Анісімаў, пра тэндэнцыі казаць яшчэ рана, аднак яшчэ ў дзень пахавання праект папярэджваў, што затрыманнямі непасрэдна на акцыі, верагодна, пераслед удзельнікаў не абмяжуецца. Анісімаў адзначыў, што

сістэма распазнання асоб у Маскве «дае магчымасць прасачыць шлях кожнага чалавека наўпрост да яго падʼезда».

Усяго ў дзень развітання з Навальным у гарадах Расіі затрымалі 113 чалавек. У Маскве затрымалі толькі 17 чалавек.

Чытайце таксама:

Ала Пугачова апублікавала пост пасля смерці Навальнага

У Расіі выдалілі спасылкі на трэк Васі Абломава, прысвечаны Навальнаму

Хрыста Грозеў: Забойствы крытыкаў Пуціна могуць працягнуцца

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9