Раней Аляксея Раманава затрымлівалі 23 студзеня падчас хвалі вобшукаў у сем'ях палітвязняў. Спачатку мужчыну прысудзілі 15 сутак арышту, а потым, не выпускаючы, дадалі яшчэ 15 нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Толькі праз 30 сутак яго ўсё ж такі вызвалілі.
Аляксей мае інваліднасць, анкалагічнае захворванне і панкрэатыт. Падчас апошняга арышту ў ізалятары яму некалькі разоў рабілася блага. Але яго ў такіх выпадках адвозілі ў шпіталь і тут жа вярталі назад.
Чытайце таксама:
У Гродне затрымалі Ігара Чудзілоўскага
Палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута ўганаравалі прэміяй польскага Newsweek
Галоўную бухгалтарку з Магілёва затрымалі нібыта за 800 негатыўных каментароў