Грамадзяне Індыі, якіх расейцы прымушаюць ваяваць супраць Украіны, запісалі відэазварот са скаргамі, дзе ў тым ліку распавялі пра сваё затрыманне ў Беларусі. Скрыншот з відэа, апублікаванага індыйскім тэлеканалам NDTV

Грамадзяне Індыі, якіх расейцы прымушаюць ваяваць супраць Украіны, запісалі відэазварот са скаргамі, дзе ў тым ліку распавялі пра сваё затрыманне ў Беларусі. Скрыншот з відэа, апублікаванага індыйскім тэлеканалам NDTV

Група маладых людзей з Індыі запісала відэазварот да індыйскага ўрада з просьбай аб дапамозе ў вяртанні дадому з Украіны, куды іх прымусова адправіла ваяваць Расія.

Тэкст звароту зачытаў 19-гадовы хлопец па імені Харш — ён разам з іншымі суайчыннікамі быў апрануты ў вайсковую форму, падобную на расійскую. 

Па словах Харша, ён разам з сябрамі прыехаў у Расію 27 снежня на святкаванне Новага года. У іх на той момант была дзейная расійская віза на 90 дзён. Але на момант яе заканчэння хлопцаў запрасіў у Беларусь «нейкі турыстычны агент».

«Агент прапанаваў адвезці нас у Беларусь, але мы не ведалі, што туды нам патрэбная віза. Калі мы прыехалі ў Беларусь без візы, агент папрасіў у нас больш грошай, а пасля знік. Праваахоўнікі злавілі нас і затым перадалі расійскім уладам, якія прымусілі нас падпісаць нейкія дакументы. Цяпер нас прымушаюць ваяваць супраць Украіны», — расказаў Харш на відэа.

Сваякі Харша ў каментарах да NDTV адзначылі, што расійскія ўлады забралі ў хлопца пашпарт і пагражалі 10 гадамі турмы за адмову ісці на фронт.

«Харш не разумеў сутнасці дакументаў, якія яму былі прымусова дадзены на подпіс, бо яны былі на рускай. Пасля гэтага ён прайшоў невялікую вайсковую падрыхтоўку і быў адпраўлены ў Данецкую вобласць. Цяжка сказаць, ці выжыве ён», — распавялі тэлеканалу NDTV сваякі Харша і папрасілі, каб урад Індыі хутчэй выратаваў хлопца.

Сям'я яшчэ аднаго хлопца з відэазварота заявіла, што дакументы аб адпраўцы на фронт прымушалі падпісваць яшчэ ў Беларусі. У іх гаворыцца, што хлопцы альбо прымаюць турэмнае зняволенне на 10 гадоў, альбо ўступаюць у расійскую армію.

Тэлеканал NDTV падкрэсліў, што ў падобнай сітуацыі знаходзяцца каля 20 грамадзян Індыі, якіх пад рознымі падставамі запрашаюць у Расію (асабліва па працы) і затым падманам прымушаюць ваяваць.

Чытайце таксама:

Як беларусы дапамагалі аснашчаць расійскую вайсковую машыну заходнім абсталяваннем

У Наваполацку мужчыну арыштавалі за лайк пад інтэрв'ю Жырыноўскага

«Нават свайго гатовыя змяшаць з брудам». Пратасевіч вылез на БТ з крыўдамі на былых калег

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
18
Ого
9
Сумна
3
Абуральна
35