Амерыканскі поп-спявак Эрык Кармэн, аўтар сусветнага хіта 1970-х гадоў All by Myself, памёр ва ўзросце 74 гадоў. Пра гэта паведамілі на афіцыйным сайце артыста.

Эрык Кармэн нарадзіўся ў 1949 годзе ў Кліўлендзе, як паведамляецца, у сям'і яўрэйскіх эмігрантаў з Расіі.

З шасці гадоў браў урокі скрыпкі ў сваёй цёткі. У адзінаццацігадовым узросце граў на фартэпіяна і марыў аб складанні сваіх уласных песень. Аднак з'яўленне ў ЗША з канцэртамі такіх гуртоў як «Бітлз» і «Ролінг Стоўнз» трохі змянілі яго мары, так што на момант вучобы на другім курсе Ліндхерстскай вышэйшай школы Эрык Кармэн становіцца клавішнікам і вакалістам рок-н-рольнай групы.

У дадатак да навучання па класе фартэпіяна, Эрык стаў гітарыстам-самавукам. У 15 гадоў ён пачаў браць урокі на гітары, але, усвядоміўшы, што метады настаўніка не даюць жаданых вынікаў, вырашыў навучыцца сам. Што ён і зрабіў, купіўшы кнігу з акордамі песень «Бітлз» і асвоіў яе за чатыры месяцы.

Дасягнуў вялікага поспеху з некалькімі песнямі, якія сталі хітамі ў 1970-х і 1980-х гадах, спярша як удзельнік гурта Raspberries, а затым вырашыўшы заняцца сольнай кар'ерай. Сярод папулярных песень ёсць такія, як Never Gonna Fall in Love Again, She Did It, Hungry Eyes.

Галоўны яго хіт All By Myself (Зусім адзін) нам больш вядомы ў выкананні Сэлін Дыён.

Чытайце таксама:

Памёр стрыечны брат Пуціна

Памёр Веніямін Захараў, зорка беларускага балета

Памёр аўтар самай папулярнай мангі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0