Пра прысуд «Радыё Свабода» даведалася са сваіх крыніц. Таксама гэтую інфармацыю пацвердзілі знаёмыя Наталлі з Чарнігава. У раскладзе пасяджэнняў Гомельскага абласнога суда на два сакавіцкія тыдні, ад 11 сакавіка і на наступны тыдзень, слуханняў па справе Наталлі Захарчанкі няма.

Вядома, што ў дадатак да тэрміну ў калоніі суд пастанавіў канфіскаваць у Наталлі мікрааўтобус.

Разам з украінкай судзілі яе сяброўку, беларуску з Мазыра Ларысу Крупу. За «неданясенне пра злачынства» яна атрымала штраф у памеры 100 базавых велічынь (4 тысячы беларускіх рублёў).

Працэс над украінкай, жыхаркай Чарнігава Наталляй Захарчанкай і яе сяброўкай-беларускай пачаўся 15 лютага ў Гомельскім абласным судзе. Акалічнасці абвінавачвання невядомыя, як і дэталі працэсу — суд быў закрыты.

Наталля Захарчанка пасля пачатку «вялікай вайны» рэгулярна ездзіла з Чарнігава ў Мазыр праз Польшчу. Яна перавозіла рэчы, людзей, хатніх гадаванцаў. Беларусы і ўкраінцы ахвотна карысталіся яе паслугамі, бо пасля 24 лютага 2022 года мяжа Украіны з Беларуссю закрытая.

У пачатку ліпеня 2023 года Наталля чарговы раз паехала ў Беларусь і знікла. Пазней аказалася, што яе затрымалі і яна ў СІЗА.

Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», Наталля Захарчанка да 2020 года займалася кантрабандай тавараў з Украіны ў Беларусь і ў зваротным кірунку. У 2017 годзе яна давала паказанні як сведка на судзе ў гучнай справе гомельскіх мытнікаў. Тады яна сведчыла, што мытнікі бралі хабар, хоць сама неаднаразова прыцягвалася да адказнасці за парушэнне мытнага заканадаўства.

Чытайце таксама:

Жанчыну асудзілі да «хатняй хіміі» і вялікага штрафу за допіс у фэйсбуку

Сілавікі затрымалі настаўніка, які «прымушаў школьніка зняць вайсковую форму»

У Брэсце спецназ затрымаў мужчыну за ўдзел у пратэсце 2020 года

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16