Праверкай было ўстаноўлена, што грамадзянка ў 2010 годзе была пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да сына. З чэрвеня 2010 года жанчына знаходзілася ў вышуку, бо яе месцазнаходжанне не было вядома.

Рашэннем суда Добрушскага раёна ў 2011 годзе грамадзянка прызнана без вестак зніклай. Па заяве аддзела адукацыі спорту і турызму Добрушскага райвыканкама рашэннем суда ў красавіку 2016 года яна была абʼяўлена памерлай.

Згодна з п.1 арт.41 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь грамадзянін можа быць абʼяўлены судом памерлым, калі пра месца яго жыхарства няма звестак на працягу трох гадоў.

Адсутнасць жанчыны па месцы жыхарства была абумоўлена яе жаданнем пазбегнуць выканання абавязкаў па ўтрыманню, а таксама адказнасці за іх невыкананне, піша пракуратура.

На сёння пракуратура Добрушскага раёна вырашае пытанне аб спагнанні ў судовым парадку з «ажыўшай» грамадзянкі выплачаных дзяржавай сродкаў яе сыну.

Чытайце таксама:

У Маладзечне трое непаўналетніх стварылі левыя акаўнты на сайце знаёмстваў і вымагалі грошы ў «кавалераў»

«За адзін месяц зарабіў 70 тысяч долараў». Былы махляр расказаў пра зладзейскія схемы і пра тое, хто на іх трапляецца

Вызваленая беларуска расказала, як апынулася ў працоўным рабстве ў М'янме і што там рабіла

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0