14-гадовая Ганна Зязюліна і 11-гадовы Кірыл Хайдаршын знойдзеныя, яны жывыя. Дзяцей знайшлі супрацоўнікі РАУС, паведамляе «Магілёў анлайн».

Дзяцей знайшлі ў вёсцы Нікуліна Горацкага раёна. Яны схаваліся ў хляве аднаго з дамоў. У Нікуліне жыве біялагічная маці дзяўчынкі.

Дзеці зніклі напярэдадні ў Горацкім раёне. Паведамлялася, што яны сышлі з прыёмнай сям'і, па ўсёй верагоднасці, свядома. Раней яны ўжо сыходзілі з дому.

Чытайце таксама:

«Пайшлі ратаваць хлопчыка — і самі згубіліся». Як дзяўчынкі-дашкольніцы аказаліся адны ў лесе

Маленькія Дарына і Валерыя Багдзевічы знойдзеныя, усё добра

У Пухавіцкім раёне зніклі двое малых дзяцей

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
1