Здымак ілюстрацыйны

Здымак ілюстрацыйны

«Службовыя асобы дзяржлесаховы адразу некалькіх лясгасаў Магілёўскай вобласці прымаюць меры па недапушчэнні пераходу агню ў лясны фонд з боку Расіі», — паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле аператыўнай інфармацыі, пад ударам знаходзіцца Панькоўскае лясніцтва Касцюковіцкага лясгаса. Да беларускай мяжы ад месца пажару каля 1 кіламетра.

Дзяржлесахова Касцюковіцкага лясгаса, як паведамляецца, адразу ж выехала да мяжы. Дадаткова туды накіраваныя сілы і рэсурсы з суседніх Клімавіцкага і Чэрыкаўскага лясгасаў. У цэлым сітуацыю на мяжы кантралююць 15 работнікаў дзяржлесаховы і 6 адзінак тэхнікі.

Па стане на 31 сакавіка ў лясным фондзе Мінлясгаса ў гэтым годзе ўжо адбылося 15 выпадкаў лясных пажараў на плошчы 9,7 га.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўвялі першыя абмежаванні на наведванне лясоў

У Беларусі зафіксаваныя першыя лясныя пажары

Да вясны ва ўсіх лясах паставяць відэакамеры

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
3