Паводле МУС, 37-гадовы пінчук вырашыў разабраць чыгуначныя рэйкі на металалом. Усяго было выкрадзена 30 металічных пракладак і 90 пуцявых мыліц, якія належаць Брэсцкаму аддзяленню Беларускай чыгункі. Папярэдне, шкода склала каля 450 рублёў. Для вывазу выкрадзенага мужчына прыцягнуў свайго сябра з аўтамабілем.

Затрыманы растлумачыў, што чыгуначныя пуці нічыйныя, а пра наступствы ён не падумаў. Распачата крымінальная справа за крадзеж.

Чытайце таксама:

57-гадовую беларуску моцна абдурыў «жаніх з Сірыі»

Чарговая схема: «Белпошта» папярэджвае пра паведамленні махляроў у месенджарах

У Мазыры шукаюць расійскага вайскоўца, які скраў арэндны аўтамабіль

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2