Следчыя высветлілі, што жыхар Жодзіна ад імя сваёй фірмы — ТАА «Баксі» заключыў 13 анлайн-дагавораў з прадстаўнікамі арганізацый нашай краіны на пастаўку сельскагаспадарчай сыравіны па выгаднай цане. І ўжо «па класіцы жанру» пасля атрымання 100% перадаплаты прадавец знікаў, а арганізацыя заставалася без грошай і без сыравіны, паведамляе Следчы камітэт.

Усведамляючы, што ўсе афёры хутка раскрыюцца, малады чалавек занепакоіўся «асабістай бяспекай» і, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу, з'ехаў за мяжу.

Мужчына прадумаў злачынную схему да дробязяў. Пасля паступлення перадаплаты на рахунак фірмы, ён пераводзіў усю суму на сваю карту.

Чытайце таксама:

Махляры спрабуюць абдурыць беларусаў праз фэйкавы сайт Мінпрацы

57-гадовую беларуску моцна абдурыў «жаніх з Сірыі»

Чарговая схема: «Белпошта» папярэджвае пра паведамленні махляроў у месенджарах

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3