Падчас размовы Мэрыем заўважыла, што хоча, каб людзі ведалі і разумелі абсурднасць сітуацыі:

«У мяне былі нейкія грошы ў кашальку. Калі мяне забіраў ГУБАЗіК, ён адкрывае гэты кашалёк, дастае грошы і кладзе сабе ў кішэню. Маімі карткамі расплачваліся — я брала потым выпіску — да канца верасня. Мяне пасадзілі 5 жніўня. … За паўтара месяца амаль 900 еўра».

Мэрыем згадвае, што яе карткамі расплачваліся ў супермаркетах «Суседзі» і «Віталюр», кавярні Beans & Leaves.

Па словах спявачкі, калі яна спытала ў адваката, што рабіць, каб вярнуць грошы, той адказаў, што нічога не зробіш, бо «ніхто не будзе прымаць заяву на сваіх».

Мэрыем Герасіменка Meriam Gerasimenka Мерием Герасименко

Мэрыем Герасіменка пад час інтэрв'ю. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Па словах Мэрыем, ёй таксама не вярнулі частку рэчаў, якія былі канфіскаваныя без яе прысутнасці — «ад золата да духоў і алкаголю».

«Ты сядзіш і злуешся. Таму што гэта мае грошы, якія я зарабіла. Гэта мае рэчы. Магчыма, яны хацелі, каб іх жанчыны смачна пахлі. Але маглі б і зарабіць і купіць, а не забіраць маё», — адзначае спявачка.

Чытайце таксама:

Спявачка і былая палітзняволеная Мэрыем Герасіменка выйшла замуж

«Майго маладога чалавека нацягнулі ластаўкай, збівалі, бо ён адмаўляўся даваць на мяне паказанні». Спявачка Мэрыем Герасіменка расказала пра сваё затрыманне

«Сіл усім, для каго гэтая гісторыя акажацца асабістай». Мэрыем Герасіменка прэзентавала песню, якую напісала ў СІЗА

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
102