Махляры тэлефануюць беларусам па месенджарах і прадстаўляюцца супрацоўнікамі аператараў сотавай сувязі. Пры гэтым на экране адлюстроўваецца беларускі нумар і подпіс «Аператар А1» або «Аператар МТС».
Псеўдасупрацоўнікі прапануюць чалавеку працягнуць кантракт з сотавым аператарам на 15 гадоў са зніжкай 25%. Яны просяць пераключыць тэлефон на гучную сувязь, зайсці ў асабісты кабінет і выконваць інструкцыі, паведамляе МУС.
У выніку ашуканцы атрымліваюць доступ да кіравання нумарам ахвяры, робяць eSIM і атрымліваюць доступ да банкаўскага дадатку, пасля чаго спісваюць грошы з карты.
Чытайце таксама:
Махляры здаюць «райскі дамок» пасярод разаранага поля пад Асіповічамі. І многія вядуцца
Махляры спрабуюць абдурыць беларусаў праз фэйкавы сайт Мінпрацы
Чарговая схема: «Белпошта» папярэджвае пра паведамленні махляроў у месенджарах
Махляры пераканалі 83-гадовую жанчыну перавесці ім грошы, бо «купюры заражаныя»