Кемераўскі абласны суд прысудзіў да пяці гадоў і шасці месяцаў выхаваўчай калоніі 16-гадовага абвінавачанага ў падпале на чыгунцы. Рашэнне вынеслі яшчэ ў сярэдзіне сакавіка, але прэс-служба суда дала справаздачу пра гэта толькі ўчора, паведамляе «Медыязона».

Паводле версіі следства, падлетак падпаліў рэлейную шафу ля чыгуначных шляхоў пасля «перапіскі з неўстаноўленай асобай у месенджары». Гэта кваліфікавалі як дыверсію.

Кузбасавец, як пішуць прадстаўнікі суда, прызнаў віну ў падпале, але казаў на пасяджэнні, што «мэтаў падрыву эканамічнай бяспекі і абараназдольнасці Расейскай Федэрацыі», якія яму ставілі ў віну, «не пераследваў».

Гэта адбылося ў красавіку 2023 года ля цэнтра спорту «Кузбас». Падлетак пасля казаў на камеру, што атрымаў ад нейкага «куратара» за падпал пяць тысяч рублёў (60 даляраў) і патраціў іх на адзенне.

Большасці затрыманым па справах аб дыверсіях на чыгунцы менш за 21 год, траціна ад агульнай колькасці фігурантаў такіх спраў — непаўналетнія.

Часцей за ўсё сілавікі называлі ў якасці матываў затрыманых «куратараў з Украіны» і грошы. Антываенныя матывы, калі яны ёсць, сілавікі імкнуцца не афішаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0