Леанід Волкаў пасля нападу. Фота: t.me/ioannZH

Леанід Волкаў пасля нападу. Фота: t.me/ioannZH

«Патэнцыйны забойца прэзідэнта Зяленскага — паляк, які дзейнічае ў супрацоўніцтве з расійскімі службамі, — арыштаваны 2 дні таму.

Беларус, які працуе на расіянаў, які замовіў двум палякам забойства паплечніка Навальнага, затрыманы. Нападнікі таксама ўжо затрыманыя.

Яны звязаны з коламі фанатаў ультрас. Гэта толькі ў красавіку. Ніякай ласкі да супрацоўнікаў расійскіх службаў не будзе. Выпалім жалезам кожную здраду і спробу дэстабілізацыі», — напісаў Туск у сацсетцы X.

Пра затрыманне двух чалавек, якіх падазраюць у нападзе на Леаніда Волкава, паведаміў сёння Гітанас Наўседа.

«У Польшчы затрыманы два чалавекі, якія падазраюцца ў збіцці расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава. Я дзякую Польшчы за выдатную працу, якую яна зрабіла, я гаварыў аб гэтым з прэзідэнтам Польшчы і падзякаваў ім за выдатнае супрацоўніцтва», — сказаў прэзідэнт Наўседа.

Прэзідэнт Літвы таксама не ўдакладніў, хто гэтыя людзі і грамадзянамі якой краіны з'яўляюцца.

«Я пакуль не ведаю ніякіх іншых падрабязнасцяў, але магу сказаць: я бачыў, як энергічна і настойліва працавала літоўская паліцыя на працягу апошняга месяца па гэтай справе, і вельмі рады, што гэтая праца апынулася выніковай», — напісаў у сваю чаргу Леаніда Волкаў у твітары. 

На паплечніка Навальнага Леаніда Волкава напалі ў Вільні 12 сакавіка. Яму разбілі малатком акно ў машыне і распылілі ў вочы слёзацечны газ, пасля чаго нападнік стаў біць Волкава малатком.

Чытайце таксама:

У Польшчы затрымалі двух чалавек, якіх падазраюць у збіцці расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні

«Гэта такі тыповы бандыцкі прывет ад Пуціна». У Леаніда Волкава дыягнаставалі пералом рукі пасля таго, як на яго напалі ў Вільні

Z-блогер з Расіі сцвярджае, што ягоныя паплечнікі напалі на Леаніда Волкава 

На паплечніка Навальнага Леаніда Волкава напалі ў Вільні

Клас
51
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
5
Абуральна
6