Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Фота: AP Photo / Gregorio Borgia

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Фота: AP Photo / Gregorio Borgia

ЗША гатовыя ўвесці санкцыі, у выпадку калі Пекін працягне пастаўляць у Расію тэхналогіі падвойнага прызначэння — пра гэта дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен збіраецца асабіста папярэдзіць кітайскіх чыноўнікаў, піша BBC са спасылкаю на FT. 

Візіт Блінкена ў Кітай адбудзецца 24-26 красавіка. Паводле звестак СМІ, дзяржсакратар павінен будзе данесці, што ЗША і іх саюзнікі становяцца ўсё больш нецярпімымі да падтрымкі расійскай вайсковай машыны Пекінам, які пастаўляе ў Расію ўсё — ад чыпаў да рухавікоў для крылатых ракет. 

Блінкен не плануе раскрываць, якія меры распачнуць ЗША, піша FT. Аднак, па даных крыніц выдання, Вашынгтон разглядае магчымасць увядзення санкцый у дачыненні да кітайскіх фінансавых устаноў і іншых арганізацый. 

Адзін з суразмоўцаў FT сказаў, што цяперашняе пасланне Блінкена будзе «самым выразным папярэджаннем, якое ЗША калі-небудзь перадавалі асабіста кітайскім чыноўнікам». 

Намеснік дзяржсакратара Курт Кэмпбэл растлумачыў, што, на думку ЗША і іх саюзнікаў, Кітай падрывае еўрапейскую бяспеку, пастаўляючы Расіі тэхналогіі падвойнага прызначэння і адначасова спрабуючы развіваць больш цесныя эканамічныя і палітычныя сувязі з Еўропай. 

Кэмпбэл заявіў, што ЗША «вельмі адкрыта» выказваюць свае асцярогі, і Блінкен падыме гэтае пытанне ў гутарцы з міністрам замежных спраў Кітая Ван І.

Чытайце таксама:

Стала вядома, калі Сенат ЗША будзе галасаваць за пакет дапамогі Украіне

Давядзецца адказаць — Пяскоў адрэагаваў на рашэнне ЗША дапамагчы Украіне

Законапраект захавае тысячы і тысячы жыццяў — Зяленскі пракаментаваў рашэнне Палаты прадстаўнікоў ЗША

ЗША акажуць дапамогу Украіне памерам $61 мільярд

Клас
36
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1