Ірыне Абельскай у верасні гэтага года споўніцца 59 гадоў. Ад першага шлюбу ў жанчыны ёсць сын Дзмітрый, цяпер яму 38 гадоў. Ён — лекар-афтальмолаг вышэйшай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Цяпер ён працуе ў клініцы Voka ў Мінску.

У Ірыны Абельскай маецца нерухомасць у сталічным мікрараёне Дразды, размешчаная яна ў невялікім тупіковым завулку Азёрным. Гэта дом № 6, ён займае плошчу амаль 350 «квадратаў». Па гэтым жа адрасе па стане на сярэдзіну 2021 года быў зарэгістраваны і Дзмітрый Абельскі.

Дом Ірыны Абельскай у чырвоным прамавугольніку. Фота: «Яндэкс. Карты»

Дом Ірыны Абельскай у чырвоным прамавугольніку. Фота: «Яндэкс. Карты»

Але гэта не значыць, што той бяздомны, у самога Дзмітрыя таксама ёсць нерухомасць. У тых жа Драздах у доме № 9 на вуліцы Піянерскай ён валодае чатырохпакаёвай кватэрай плошчай амаль 126 «квадратаў» і машына-месцам.

Жыллё там каштуе нятанна. Напрыклад, у тым жа доме № 9 цяпер прадаецца трохпакаёўка са звычайным рамонтам, за яе просяць амаль 800 000 рублёў (каля 245 000 даляраў). У суседнім доме прадаюць чатырохпакаёвую кватэру з інтэр'ерам багацейшым, яе кошт — 1 272 024 рублі (390 000 даляраў).

У Дзмітрыя таксама ёсць нерухомасць у прыгарадзе Мінска, проста каля берага Воўкавіцкага вадасховішча. Так, з 2017 года за ім лічыцца ўчастак плошчай 0,15 га ў вёсцы Воўкавічы на вуліцы Азёрнай, 1 (гэта Мінскі раён). За мужчынам таксама лічыўся незавершаны закансерваваны капітальны будынак з гатоўнасцю 5%.

Дом № 9 на вуліцы Піянерскай у Мінску. Фота: realt.by

Дом № 9 на вуліцы Піянерскай у Мінску. Фота: realt.by

Выглядае, што маці з сынам любяць вялікія машыны павышанай праходнасці, прычым іх часта мянялі. У карыстанні Абельскай былі Volkswagen Passat і Tiguan, Suzuki Grand Vitara, Volvo XC70 і ХС 60. Нумары Ірына выбірала «прыгожыя», з паўтаральнымі лічбамі — 8888 і 7777. Пры гэтыя яна нярэдка паблажліва ставілася да ПДР, у асноўным да выканання хуткаснага рэжыму, за ёй да сярэдзіны 2021 года лічыліся 43 парушэнні.

Дзмітрый часам катаўся на аўто маці, але ў яго былі і свае машыны — Honda Civic, Mazda 626, Dodge Stratus, Audi Allroad, Mercedes-Benz. Мужчына таксама часта не выконваў ПДР — на ім каля 30 адміністрацыйных правапарушэнняў.

Падобна, што старэйшы сын Абельскай — аматар палявання. У яго ёсць агнястрэльная зброя: паляўнічы карабін «Сайга-9», стрэльба МР-153 і Beretta. Апошнюю зброю цяпер можна купіць у адной з мінскіх крамаў па цане ад 6450 да 54 000 рублёў у залежнасці ад мадэлі. 

Чытайце таксама:

Нашто Абельская пайшла ў сенатары? Распыталі яе інфармаваных калег

Маці Колі Лукашэнкі не атрымала высокай пасады ў Савеце Рэспублікі

«Очень образованная». Вось якая метадычка ботаў для апраўдання прызначэння Абельскай сенатаркай

За што пасадзілі дзеда Колі Лукашэнкі: падрабязнасці захапляльнай гісторыі

Клас
7
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
56