Аляксей Маёраў. Фота: сацсеткі. Дарэчы ў 13 гадоў у акадэміі «Барселоны» аказаўся Ліянель Месі, якая вырасціла з яго суперзорку сусветнага футбола.

Аляксей Маёраў. Фота: сацсеткі. Дарэчы ў 13 гадоў у акадэміі «Барселоны» аказаўся Ліянель Месі, якая вырасціла з яго суперзорку сусветнага футбола.

Хлопчык абраў мадрыдскі «Рэал», піша адно з галоўных спартыўных медыя Іспаніі Marca.

Лёша сваёй гульнёй прыцягнуў увагу двух вядучых клубаў Іспаніі. «Барселона» рабіла ўсё, каб атрымаць малога беларусіка, які прыцягнуў сваёй манерай гульні і той прыроджанай лёгкасцю, з якой ён забівае галы. Яна нават запрасіла яго на мінулы матч дарослай каманды, але і сам хлопец, і яго атачэнне далі ясна зразумеюць: яго будучыня за «Рэалам», ён будзе ў складзе акадэміі «Рэала». Таксама хлопчыкам цікавіўся ПСЖ.

«У гэтым выпадку няма ніякіх праблем з-за яго ўзросту або паходжання, бо яго пражыванне ў Іспаніі азначае, што змена каманды можа адбыцца без якіх-небудзь праблем. Аднак «Рэал Мадрыд» запытаў усе магчымыя дакументы, каб пазбегнуць лішніх страхаў. Клуб вельмі ўважліва ставіцца да гэтых дэталяў, перш чым падпісаць непаўналетняга», — піша Marca.

Раней паведамлялася, што каралеўскі клуб гатовы быў выкласці за яго 120 тысяч еўра.

Лёша звярнуў на сябе ўвагу каля пяці гадоў таму, калі на адкрыцці фан-зоны да чэмпіянату свету па футболе ў Мінску змог набіць мяч 12 тысяч разоў. Тады ён трэніраваўся ў футбольнай акадэміі мінскага «Дынама», а яшчэ хадзіў на заняткі па футбольным фрыстайле, боксе, барацьбе і плаванні.

У 2022 годзе Аляксей узяў удзел у Кубку Калыванава ў складзе «Мінска». Там малады талент у адным матчы супраць «Акадэміі Слуцкага» забіў усе 7 мячоў сваёй каманды.

Пасля гэтага трохі пагуляў у Расіі. У складзе «Спартака» U-12 Лёша забіў 7 галоў за дзве гульні, адправіўшы ў вароты «Лакаматыва» покер.

Зусім нядаўна Аляксей з сям'ёй пераехаў у Іспанію, дзе пачаў свой шлях у сістэме «Эспаньёла», потым перайшоў у «Серданьёлу».

Чытайце таксама:

12-гадовы футбаліст з Беларусі Аляксей Маёраў заключыў кантракт з Adidas

Беларускім тэлеканалам дазволілі паказваць пірацкія трансляцыі Еўра-2024

14 гульцоў «Сочы» атруціліся ў Грозным перад матчам з «Ахматам». Іх усё роўна прымусілі гуляць

Клас
37
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
1