Фота: Міністэрства абароны Латвіі

Фота: Міністэрства абароны Латвіі

Латвійская армія прыступіла да стварэння сістэмы ўмацаванняў на межах з Беларуссю і Расіяй.

Уздоўж мяжы вайскоўцы створаць ланцуг апорных пунктаў — ахоўныя ўмацаванні, розныя перашкоды, склады боепрыпасаў. Усяго на стварэнне сістэмы ўмацаванняў збіраюцца выдаткаваць 303 мільёны еўра, паведамляе LSM.

Першая абарончая лінія ствараецца на адлегласці каля кіламетра ад мяжы з Расіяй, недалёка ад пагранпункта Церахава ў Лудзенскім краі. Там вайскоўцы перакопваюць дарогу капаюць супрацьтанкавы роў для цяжкасці прасоўвання патэнцыйнага агрэсара.

Пакуль гаворка ідзе пра ўмацаванні без мініравання. Латвійскія вайскоўцы збіраюцца ўмацаваць супрацьтанкавыя равы «зубамі дракона», а таксама размясціць апорныя пункты абароны.

Латвійская лінія павінна стаць часткай умацаванняў Балтыйскага вала на межах Эстоніі, Латвіі і Літвы.

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0