Фота: railgallery.ru

Фота: railgallery.ru

Гаворка ідзе пра дызель-цягнікі розных мадыфікацый серый ДР1 вытворчасці Рыжскага вагонабудаўнічага завода. У прыватнасці — гэта дызель-цягнік серыі ДР1Б, распрацаванай спецыяльна па замове Беларускай чыгункі.

Першыя такія дызель-цягнікі паступілі ў дэпо «Гомель» у 2006 годзе і першапачаткова абслугоўвалі маршрут з абласнога цэнтра да Мінска. Таксама дызель-цягнікі ДР1Б працавалі на прыгарадных і трансгранічных маршрутах (Гомель — Чарнігаў, Гомель — Шчорс, Гомель — Бранск), а затым сталі курсіраваць па маршруце Гомель — Калінкавічы — Гомель.

Адзін з такіх дызель-цягнікоў імянны — ДР1Б-505 атрымаў імя «Алена Чухнюк», быў прыпісаны да лакаматыўнага дэпо «Гомель» і вызначаны для курсіравання па маршруце Гомель — Магілёў і на іншых напрамках. Менавіта яго, у тым ліку, і сфатаграфавалі разам з дапаможным лакаматывам — свежае фота датавана 3 мая 2024 года.

Характэрна, што літаральна ў красавіку гэты дызель-цягнік праходзіў капрамонт на лакаматыўным дэпо «Ліда». Аднак і пасля гэтага рухацца сваім ходам ён не можа.

Па звестках «Флагштока», прычына — у няспраўных дызельных устаноўках вытворчасці расійскага прадпрыемства «Звезда», якімі былі абсталяваныя саставы, вырабленыя на Рыжскім заводзе.

«Акрамя высокай ступені зносу дызель-цягнікоў (асобныя цягнікі эксплуатуюцца звыш 40 гадоў), цяпер дадалася масавая праблема з няспраўнымі дызельнымі ўстаноўкамі вытворчасці ПАО «Звезда». Вялікая колькасць рыжскіх дызель-цягнікоў ДР1А і ДР1Б ужо не могуць самастойна рухацца па маршрутах і маюць патрэбу ў выкарыстанні дапаможнага лакаматыва», — пракаментавала сітуацыю «Флагштоку» крыніца.

Дакладная прычына праблемы з заменай рухавікоў невядомая. Суразмоўца «Флагштока» выказаў здагадку, што БЧ не можа закупіць новыя дызельныя ўстаноўкі ў пецярбургскага прадпрыемства, паколькі яно моцна падняло на іх цэны і вырабляе ў абмежаванай колькасці.

Фота: railgallery.ru

Фота: railgallery.ru

Фота: railgallery.ru

Фота: railgallery.ru

Фота: railgallery.ru

Фота: railgallery.ru

На канцавой станцыі цеплавоз даводзіцца перачэпліваць да галавы цягніка. У розных выпадках дызель-цягнікі цягнуць па маршруце магістральным або манеўровым цеплавозам, адпаведныя фота рэгулярна з'яўляюцца ў пабліку «Беларуская чыгунка | БЧ».

Чытайце таксама:

Ці магчыма аднавіць рух цягнікоў з Беларусі ў Еўропу?

У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд

Паміж Мінскам і Масквой хочуць пусціць чартарныя цягнікі, каб расейцам ездзіць на карпаратывы

Клас
3
Панылы сорам
17
Ха-ха
38
Ого
3
Сумна
15
Абуральна
12