Паводле версіі Андрэя Кісялёва, на сайце па продажы аўто Avito ён знайшоў аб'яву па продажы спісаных вайсковых аўтамабіляў. Мужчына тады стэлефанаваўся з прадаўцом, які прадставіўся Дзмітрыем і сказаў, што мае майстэрню ў горадзе Горкі на Магілёўшчыне.

Спачатку расеец з беларусам абмеркавалі кошт тэхнікі і дзень прыезду, а ў канцы чэрвеня 2023 года Кісялёў са сваёй жонкай і кіроўцам Віктарам прыехаў у Горкі. Паглядзеўшы тэхніку, ён дамовіўся ўвечары пасля працы абмеркаваць каля дома Дзмітрыя ўмовы здзелкі.

Як піша расеец у даносе, калі мужчыны сустрэліся ўвечары, ён расказаў беларусу пра тое, што разам з жонкай валанцёрыць і ўдзельнічае ў так званай «СВА». Паводле ягоных слоў, Дзмітрый на гэтую інфармацыю адрэагаваў нядобразычліва і заявіў, што прэзідэнт Расіі Пуцін — забойца, а Лукашэнка — вораг свайго народа, і што іх абодвух неабходна расстраляць.

Таксама беларус нібыта заявіў, што ўкраінцы абараняюць свой дом і сваю Радзіму ад расейцаў, прытым сказаў, што народ Беларусі не падтрымлівае Лукашэнку і ў выпадку ўцягвання рэспублікі ў канфлікт беларусы будуць прымаць удзел у канфлікце на баку УСУ супраць расейцаў.

«Таксама ён казаў, што ў рэспубліцы няма свабоды слова, нельга правесці гей-парад і нёс іншую лухту. Адным з патрабаванняў Дзмітрыя была распіска, якую я павінен быў яму напісаць, а менавіта: аўтамабілі не будуць адпраўленыя ў зону СВА. Я яму ў распісцы адмовіў», — паведамляе расеец Андрэй Кісялёў у сваім даносе ў КДБ.

Такім чынам, здзелка не адбылася, і расейцы паехалі дадому.

Але гэтая сітуацыя так кранула Кісялёва, што ён вырашыў напісаць данос на беларуса ў КДБ, каб ён учыніў праверку дзейнасці Змітра і яго выказванняў супраць улады Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

Прадпрымальнік з Рэчыцы знайшоў на сябе восем даносаў у базе КДБ. Аднаго з аўтараў ён добра ведае

«Мой муж Ігар Кушнерскі перадае буйныя сумы наяўных грошай Латушку і Пуцілу». Што гэта за данос?

Двое сяброў «Народнай грамады» пісалі даносы ў КДБ. Хто яны і як тлумачаць сітуацыю?

Даносчыкі зараз двойчы падумаюць

Клас
11
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
75