Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры ютуб-каналу «Обычное утро» расказаў пра выпадкі сустрэчы лідара дэмакратычных сілаў Беларусі ў некаторых краінах з чырвона-зялёным сцягам.

Адной з такіх краін была Румынія. Як расказаў Вячорка, прыём адбываўся ў парламенце краіны. Палітык заўважае, што апошні раз дэлегацыя Беларусі ў Румыніі была ў другой палове 1990-х гадоў.

«Яны паставілі лукашэнкаўскі сцяжок. І да таго ж гэты сцяжок быў не апошняй версіяй з новым арнаментам, а па ўзоры, зацверджаным рэферэндумам 1995 года. Яны нават не зразумелі, у чым праблема».

Франак Вячорка Франтишек Вечёрко Franak Viačorka

Франак Вячорка падчас эфіру. Скрын відэа utro / YouTube

Акрамя Румыніі, падобны выпадак адбыўся яшчэ ў адной краіне. Але Вячорка не стаў яе называць.

«Сустрэча адбылася нядаўна на вельмі высокім узроўні. Але яны хутка зразумелі праблему і перадрукавалі. Зрабілі бел-чырвона-белы сцяжок», —

расказаў палітык і адзначыў, што Офіс Святланы Ціханоўскай працуе ў некаторых краінах над тым, каб бел-чырвона-белы сцяг дазволілі выкарыстоўваць.

«Тут ёсць праблемы з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных адносінах. Многія краіны баяцца рызыкаваць. Калі будуць ужываць бел-чырвона-белы сцяжок як дзяржаўны, то такім чынам парушацца міжнародныя дамовы. Бо ёсць яшчэ адна «дзяржава Лукашэнкі», якая лічыць сваім іншы сцяжок», —

тлумачыць Вячорка і выказвае надзею, што на парламенцкім узроўні з некаторымі краінамі гэта пытанне будзе вырашана.

Ён нагадвае, што бел-чырвона-белы сцяжок выкарыстоўваў парламент Латвіі, а таксама Эстонія і Польшча. Але Офіс хоча легітымізаваць «бел-чырвона-белую Беларусь» у краінах Заходняй Еўропы, бо гэта таксама пакажа розніцу паміж «лукашэнкаўскай» і «нашай» Беларуссю».

Чытайце таксама:

Касманаўтка Марына Васілеўская перадала Лукашэнку сцяг, які пабываў у космасе

64-гадовая беларуска ўзняла нацыянальны сцяг яшчэ на адной гары-васьмітысячніку

На будынку Нацыянальнай бібліятэкі з'явіўся сцяг СССР

Клас
47
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
6