Доля расійскага рубля ў разліках паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй у 2009 годзе скарацілася прыкладна на 6%.

Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч 27 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Пакуль не прымаюцца ўсе неабходныя меры, каб надаць расійскаму рублю статус рэгіянальнай рэзервовай валюты. На постсавецкай прасторы пакуль няма іншай валюты, якая магла б выконваць ролю рэзервовай. Але пакуль, на жаль, гэта пытанне не вырашаецца. Таму ўзнікае ў тым ліку пытанне памяншэння значнасці расійскага рубля на постсавецкай прасторы», — падкрэсліў кіраўнік Нацбанка.

Ён паведаміў, што па выніках 2009 года доля расійскага рубля ва ўзаемных разліках Беларусі і Расіі знізілася да 26% з 32% у 2008 годзе. Пры гэтым павялічылася доля еўра, долара ЗША і нязначна (на 0,5%) доля беларускага рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?