У Смілавічах (Чэрвенскі раён) ёсць фабрыка валёнак — адзіная ў Беларусі. Прадукцыя паступае не толькі на беларускі рынак, але і Расію, Украіну, краіны Балтыі.

Штомесяц тут вырабляюць да 15 тыс. пар валёнак. Але моцныя маразы справакавалі вялікі ажыятаж, і так проста абутак не купіш.

Смілавіцкай фабрыцы ўжо больш за 80 гадоў. На прадпрыемстве працуе 116 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?