Пасля двух працоўных дзён ХХІ Алімпійскіх гульняў (субота — нядзеля) медалі заваявалі прадстаўнікі 16 краін.

Па колькасці залатых узнагарод лідзіруе Францыя: у яе 2 залатыя медалі і адзін бронзавы.

Два залатыя медалі французы заваявалі ў нядзелю: у спрынце на 10 км алімпійскім чэмпіёнам стаў біятланіст Венсан Жэ, а ў лыжным двухбор’і (скокі на лыжах з трампіна + забег на 10 км) Джэйсан Ламі‑Шапюі.

У ЗША найбольшая колькасць усіх узнагарод — 6 (адзін залаты, два сярэбраныя тры бронзавыя медалі).

Усе медалі (паводле якасці — золата, срэбра, бронза)

Францыя — (2, 0, 1), Нямеччына (1, 3, 0), ЗША — (1, 2, 3), Канада (1, 1, 1), Карэя (1, 1, 0), Галандыя (1, 0, 0), Славакія (1, 0, 0), Чэхія (1, 0, 0), Швейцарыя (1, 0, 0), Аўстралія (0, 1, 0), Нарвегія — (0, 1, 0), Польшча — (0, 1, 0), Італія (0, 0, 2), Аўстрыя — (0, 0, 1), Расія — (0, 0, 1), Харватыя — (0, 0, 1)

Сёння, 15 лютага, на Алімпіядзе будуць разыграныя пяць камплектаў узнагарод:

пройдзе забег на 10 км у лыжніц (а 20:00 паводле мінскага часу) і 15 км у мужчын (22:30), хуткасны спуск у гарналыжнікаў (20:30), фінальныя спаборніцтвы па сноўбордзе ў мужчын (00:50), вызначацца ўладальнікі медалёў у забегу на 500 м у мажчын (канькі), пройдзе фінал парнага фігурнага катання (03:00)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0