Аляксандр Лукашэнка павіншаваў алімпійскага чэмпіёна Аляксея Грышына і трэнераў беларускай алімпійскай каманды па фрыстайлу з заваяваннем першага залатога медаля за ўсю гісторыю ўдзелу суверэннай Беларусі ў зімовых алімпіядах. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

«Мы ганарымся табой. Ты з гонарам вытрымаў самы адказны спартыўны экзамен, праявіў найвышэйшае майстэрства і талент»,
— гаворыцца ў віншаванні Аляксею Грышыну.

У спаборніцтвах па лыжнай акрабатыцы Аляксей Грышын па суме дзвюх спроб паказаў найлепшы вынік — 248,41 бала (120,58+127,83).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?