Латышскія нацыяналісты сабралі 8 437 тыс. подпісаў на адным з інтэрнэт-сайтаў з заклікам да нелаяльных, на іх думку, жыхароў краіны з’ехаць у Расію.

«Латвія поўная чужых, непрыязных, нелаяльных да дзяржавы людзей, у разуменні якіх незалежнасць Латвіі — гэта толькі кароткачасовая памылка. Расійскія сцягі і георгіеўскія стужкі на кожным кроку нагадваюць, што сярод нас — небяспечныя і агрэсіўныя людзі. Са сваімі подпісамі мы звяртаемся да тых, для каго Латвія — чужая. Калі гэта не вашая краіна і не вашая зямля, з’язджайце дадому!» — напісалі аўтары сайта.

Латышскія радыкалы раней размясцілі ў інтэрнэце спіс аўтамабіляў, чые ўладальнікі ўпрыгожылі іх расійскімі сцяжкамі або георгіеўскай стужкай. Былі апублікаваныя асабістыя дадзеныя аўтамабілістаў — адрасы і персанальныя коды.

Па гэтым факце Генпракуратура рэспублікі распачала крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?