Паліцыі Кіпра ўдалося знайсці выкрадзенае ў мінулым годзе цела прэзідэнта краіны Тасаса Пападопуласа.

Цела былога лідэра краіны было знойдзена на адных з могілак Нікасіі дзякуючы інфармацыі ананімнай крыніцы. Праўда, будзе праведзена экспертыза ДНК, каб канчаткова пераканацца, што гэта сапраўды парэшткі былога кіраўніка дзяржавы.

Пападопулас знаходзіўся на пасадзе прэзідэнта з лютага 2003‑га да снежня 2008 года, калі памёр ад раку лёгкіх ва ўзросце 74 гадоў.

Цела было выкрадзена з магілы на могілках у селішчы Дэфтера непадалёк ад Нікасіі 11 снежня мінулага года,

за суткі да царкоўнай службы ў гадавіну смерці палітыка.

Вінаватыя і матывы злачынства невядомыя, аднак, паводле звестак паліцыі, іх дзеянні былі спланаваныя і падрыхтаваныя. У прыватнасці, яны здолелі падняць 250‑кілаграмовую магільную пліту.

Пападопулас у маладосці ўдзельнічаў ва ўзброенай барацьбе супраць брытанскага праўлення на Кіпры, і за доўгую кар’еру нажыў мноства ворагаў.

Ён вядомы перш за ўсё тым, што ў перыяд яго кіравання грэкі‑кіпрыёты адкінулі на рэферэндуме прапанаваны ААН план уз’яднання краіны, ухвалены кіпрыётамі‑туркамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?