Старшыня «Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў» Уладзімір Карагін, які ўваходзіць у грамадскую раду пра Адміністрацыі прэзідэнта, мяркуе, што ўжо ў найбліжэйшы час будуць прынятыя змены ва ўмовах працы індывідуальных прадпрымальнікаў.

Галоўнае новаўвядзенне — прадпрымальнікам дазволяць наймаць на працу не толькі сваякоў, але і іншых грамадзян.
Такое права было адабрана ў іх у пачатку 2008 года, што стала прычынай шматтысячных акцый пратэсту — дэманстранты двойчы перакрывалі рух у цэнтры Мінска, а тагачасны міністр унутраных спраў Навумаў асабіста кіраваў разгонам акцый.

Уладзімір Карагін кажа, што з такой прапановай да ўладаў звярнуліся усе бізнэс-структуры краіны, і міністр эканомікі падтрымаў ідэю. Цяпер чакаецца толькі рэзалюцыя кіраўніка дзяржавы.

Апроч таго,

мяркуецца ўвядзенне падаткавых зніжак для індывідуальных прадпрымальнікаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?