Турыстычнае онлайн‑агенцтва «Skyscanner» апублікавала спіс найменш наведвальных брытанцамі сталіц Еўропы.

Спіс закліканы дапамагчы з выбарам напрамку для чарговага падарожжа тым, хто хоча адкрыць для сябе малавядомыя культуры.

Напрыклад, сталіца Беларусі трапіла на другое месца сярод самых непапулярных, горай толькі справы ў сталіцы Малдовы.

Такім чынам, у спіс самых непапулярных еўрапейскіх сталіц ўвайшлі:

1. Кішынёў (Малдова);
2. Мінск (Беларусь);
3. Люксембург (Люксембург);
4. Скоп’е (Македонія);
5. Сараева (Боснія і Герцагавіна);
6. Падгорыца (Чарнагорыя);
7. Кіеў (Украіна);
8. Заграб (Харватыя);
9. Белград (Сербія);
10. Талін (Эстонія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?