Можа й нам так падаецца часам, быццам смерць ужо канчаткова ўзяла нас у палон, што пануе бязмежна і не бачна яму канца.
Радыяцыя зла пранікла ў душы людзей, адбыліся генетычныя зьмены, калі хлусня адкрыта выдае сябе за Праўду, і ў большасці гэта прымаецца так, як быццам так павінна і быць. А хто трымаецца Праўды, гатовы ахвяраваць сабой дзеля яе, тых абвяшчаюць злачынцамі і ворагамі народа. Ці доўга гэта будзе працягвацца, ці доўга будзе панаваць смерць? Колькі будзе працягвацца распад душы народу? Калі разважаць рацыянальна – канцу гэтаму не відна.
Але мы ведаем, што на наступны дзень пасля суботы Хрыстос, Які па самым рацыянальным разуменні ўжо не меў ніякіх перспектыў, паўстаў з памерлых і выратаваў душы ад распаду праз грэх.

Мы пакуль не ведаем, калі прыйдзе уваскрэсенне, але яно прыйдзе... Мы пакуль жывем у субоце, але трэба, каб гэтая субота была для нас не днём смутку і адчаю, а днём чакання і надзеі.

Хрыстос Уваскрос!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?