У новай калёнцы на Новай Эўропе выказваю сваё выключна суб’ектыўнае меркаваньне, што ў Беларусі ёсьць толькі дзьве
«[Ключавыя] каштоўнасці, на якіх стаіць БНФ, — незалежнасць Беларусі, беларуская мова, пераемнасць з беларускім нацыянальным рухам ад часоў БНР — перасталі быць аб’ектам манаполіі БНФ. Процьма беларускамоўных нацыянальна свядомых людзей сёння знаходзяцца ў шэрагах многіх іншых партый, у тым ліку АГП і БХД (куда многія з іх былі выціснутыя з таго ж БНФ).
Беларускамоўнасць і агульнадэмакратычная апазіцыйнасць перасталі быць унікальнымі рэчамі і пагатоў не могуць быць асновай для палітычнай платформы апазіцыйнай партыі.У гэтым палягае прынцыповая паспяховасць дзейнасці БНФ „Адраджэнне“ як
БНФ трэба было б больш выразна перасоўваць іміджавыя акцэнты з проста нацыянальнага адраджэння на паслядоўную і цэласную
[…]
Можна сказаць, што Партыю БНФ пахаваў так і не пераадолены канфлікт пакаленняў. У выніку выключэння з партыі Алеся Міхалевіча прайгралі і БНФ, і сам Алесь Міхалевіч, чыя прэзідэнцкая кампанія пакуль што не стварае сур’ёзнага ўражання. У выніку абрання Аляксея Янукевіча старшынём Партыі БНФ старое пакаленне, такое ўражанне, што ледзьве хавае незадаволенасць і схільнае да сабатажу лініі партыйнага кіраўніцтва.
Яшчэ больш незразумела пазіцыянуе сябе рух „За Свабоду“.
„За Аляксандра Мілінкевіча, за Еўропу, за ўсё добрае і супраць усяго дрэннага“ — гэта не ідэалогія.Палітычны рух павінен вызначацца, павінен адной сваёй назвай, самім сваім брэндам казаць, за што ён і чым адрозніваецца ад улады, якія ідэі нясе. Незалежнасць, Еўропа і дэмакратыя — усё гэта ёсць і ў БХД і ў АГП, падмацаванае куды больш выразнай ідэалогіяй.»